Сатмарскі мір
Сатма́рскі, ці Сатума́рскі мір — дамова між кіраўніком паўстанцкага войска графам Шандарам Кароі й імпэратарскім генэралам Янам Пальфі, заключаная 1 траўня 1711 року ў Сатмары. Падпісаньне азначыла сканчэньне антыгабсбурскага паўстаньня Ракацы.
Сатмарскі мір | |
Szatmári béke | |
Тып дамовы | мірнае пагадненьне |
---|---|
Падрыхтаваная | 21 лютага—30 красавіка 1711 |
Падпісаная | 1 траўня 1711 |
· месца | Сатмар, цяпер Сату Марэ ў Румыніі |
· умовы | спыненьне паўстаньня куруцаў, амністыя для паўстанцкай шляхты |
Падпісанты | граф Шандар Кароі генэрал Ян Бэрнард Пальфі |
Бакі | Вугорская шляхта Карл VI Габсбург |
Перамовы пра замірэньне былі распачатыя яшчэ 21 лютага 1711 пасьля ад’езду з краіны Фэрэнца II, які намерваўся атрымаць ад расейскага цара Пятра Вялікага вайсковую дапамогу, а скончыліся, калі вугорскія магнаты пераканаліся ў безвыходнасьці сытуацыі і атрымалі гарантыі вольнага ўладаньня ўласнымі маёнткамі як у Вугоршчыне, так і ў Трансыльваніі.
У дзень заключэньня пагадненьня 12 000 паўстанцаў склалі прысягу вернасьці Габсбурскай дынастыі на полі пад Сатмарам[1].
Сатмарскі мір скончыў сэрыю антыгабсбурскіх паўстаньняў. Вугорская шляхта абараніла ўласныя прывілеі, пратэстанты атрымалі свабоду вызнаньня, а Габсбургі замацавалі сваё панаваньне на вугорскім стальцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Kuruc Rebellion, 1703-1711 (анг.) World History at KMLA Праверана 18 чэрвеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вынікі Сатмарскага міру (рас.)