Самэлье

асоба, якая каштуе віно

Самэлье́ (па-француску: sommelier [sɔməlje]) альбо чашнік — працаўнік рэстарану, адказны за набыцьцё, захоўваньне вінаў і прадстаўленьне іх кліенту.

Самэлье правярае вытрымку віна

Самэлье складае вінную карту, займаецца дэгустацыяй вінаў і дае рэкамэндацыі з выбару напояў наведвальнікам рэстарану. Самэлье ў сваёй працы карыстаецца спэцыяльным «лейцарам самэлье». Навучаньне самэлье праходзіць у спэцыялізаваных школах самэлье, дзе, акрамя тэарэтычных ведаў аб гісторыі віна й вінаробных рэгіёнах, будучыя самэлье вучацца раскладаць пахі віна на складнікі й інтэрпрэтаваць атрыманыя букеты. У выніку прафэсійны самэлье па паху віна здольны вызначыць якасьць напою, гатунак вінаграду, і часам рэгіён паходжаньня віна й яго ўзрост. Нюх трэніруецца з дапамогай спэцыяльных набораў вінных пахаў.

У сярэднявеччы ў Францыі пры каралеўскім двары «самэлье» называлі слугу, які адказваў за транспартаваньне багажу, а пазьней за бялізну, посуд, правізію й вінны склеп.

Зьвяз самэлье Францыі прысвойвае званьне «Мэтра самэлье» тым, хто прарабіў больш за 10 гадоў на гэтай пасадзе.

Лейцар самэлье

Этымалёгія

рэдагаваць

Тэрмін паходзіць ад францускага «conducteur de bêtes de somme».

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць