Самат Даніяр
Самат Даніяр (па-казаску: Самат Данияр; нар. 24 студзеня 1999 году) — казаскі хакеіст, абаронца клюбу «Барыс».
Самат Даніяр | ||
---|---|---|
Рост | 183 см[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 24 студзеня 1999[1] (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Барыс | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2015 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец хакейнай школы ў Астане. На юнацкім узроўні абараняў колеры сталічнага «Барысу», але ў прафэсійным хакеі дэбютаваў у складзе клюбу «Астаны» з айчыннага першынства. Улетку 2017 году вярнуўся ў «Барыс», далучыўшыся да моладзевай каманды клюбу «Сьнежныя Барсы». Поруч з клюбам спаборнічаў у Моладзевай хакейнай лізе. 6 кастрычніка 2019 году хакеіст зьявіўся на лёдзе ў КХЛ у складзе «Барысу» ў матчы супраць чарапавецкай «Северсталі» і згуляў тры зьмены. У наступных гульнях галоўны трэнэр казаскага клюбу беларус Андрэй Скабелка пачаў даваць хакеісту больш гульнявога часу. 19 сьнежня таго ж году, у гасьцявым матчы супраць кітайскага клюбу «Куньлунь Рэд Стар», Даніяр закінуў сваю першую шайбу ў лізе і дапамог камандзе перавесьці гульню ў авэртайм[3].