Самадзейная апэратыўная група «Нараў»
(Перанакіравана з «Самадзейная апэратыўная група Нараў»)
Самадзе́йная апэраты́ўная гру́па «На́раў» — адна з груп арміяў Войска Польскага падчас Польскай кампаніі 1939 году.
Самадзейная апэратыўная група «Нараў» | |
Гады існаваньня | 23 сакавіка — 5 кастрычніка 1939 |
---|---|
Краіна | Польшча |
Войны | |
Вядомыя камандзіры | Чэслаў Млот-Фіялкоўскі |
Самадзейная апэратыўная група «Нараў» была створана 23 сакавіка 1939 году. Кіраўніцтва групай было пакладзена на брыгаднага генэрала Чэслава Млот-Фіялкоўскага. У склад групы ўваходзіла 2 пяхотныя (18-я і 33-я рэзэрвовая) і 2 кавалерыйскія (Падляская і Сувалцкая) дывізіі. Мэтай групы была абарона паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы і прыкрыцьце ўсходняга крылу арміі «Модлін».
6 верасьня 1939 году ў бітве пры Замбруве група страціла 18-ю пяхотную дывізію і кавалерыйскую брыгаду і вымушана была адыйсьці да Белавескай пушчы. Пасьля гэтага ваявала ў складзе апэратыўнай групы «Палесьсе».