Сага пра Вінлянд (манга)

Сага пра Вінлянд (па-японску: ヴィンランド・サガ) — японская манґа, напісаная ды намаляваная Макото Юкімюрай. Сэрыя была апублікаваная выдавецтвом Kodansha ды спачатку выходзіла ў манґа-часопісу Weekly Shōnen Magazine, арыентыраваная на падлеткаў, а пасьля перайшла ў Monthly Afternoon, наканаваны для дарослых мужчын. Па стану на чэрвень 2024 году, разьдзелы манґі сабраны ў 28 тамоў. Гісторыя ўяўляе сабою драматызацыю гісторыі Торфіна Карльсэфні й яго экспэдыцыю на пошукі Вінлянду. Вялікая частка сюжэту ахапляе пераход ягонага выдуманага краважэрнага, прагі да помсты падлетка да пацыфічна настроянага юнака, на гэтым фоне ўзыходзіць да ўлады Кароль Кнуд, шлях якога акурат супрацьстаўлены шляху Торфіна.

Сага пра Вінлянд
Vinland Saga
яп. ヴィンランド・サガ
[[]]
Аўтар Макото Юкімюра

Натхнёны каралём Нарвэгіі Оляфом Труґвасоном, Юкімюра вырашае напісаць Сагу пра Вінлянд як гісторыю пра няволю. Рэдактар Юкімюры быў супраць ідэі пра тое, што Торфін быў нявольнікам, тамму яго характар быў зьмянён на характар вікінга. Аўтар пагодзіўся, таму што хацеў, каб у наступных частках апавяданьня Торфін зразумеў сваю трагедыю, якую ён кранае як вікінг. Перажываньне Юкімюры падчас халоднай вайны й тэрактаў 11 верасьня былі перанесены на пэрсанажа Торфіна, які травмаваны сваімі дзеяньнямі як ваяра і вырашае знайсьці Вінлянд, каб стварыць месца, дзе розных расаў людзі змогуць жыць разам у міру.

Дзеяньні «Сагі пра Вінлянд» адбываюцца ў асноўным у Анґельшчыне ў 1013 годзенашай эры, якая ў асноўным была захоплена дацкім каралём Свэнам I Вілабародым. Калі кароль Свэн набліжаецца да сваёй сьмерці, ягоныя сыны, прынц Харальд ды прынц Канут, разьмяркоўваюць пра трон у спадчыну. У сюжэту выкарыстоўваюцца элементы гістарычных аповесьцяў таго часу.