Рэфэрэндум у Славаччыне 1994 году
Рэфэрэндум у Славаччыне 1994 году — першы рэфэрэндум у Славацкай Рэспубліцы, які адбыўся 22 кастрычніка 1994 году. Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які, паводле Канстытуцыі Славаччыны, складае 50% ад колькасьці электарата — набраўшы толькі 19.96%[1].
Пытаньне рэфэрэндуму: «Ці згаджаецеся вы за прыняцьце закона аб паходжаньні фінансавых сродкаў, якія былі скарыстаныя на аўкцыёнах і прыватызацыі?».
Рэфэрэндум абвясьціў прэзыдэнт Міхал Ковач з падставе пастановы Народнай Рады Славаччыны, якая ўхваліла прапанову Згуртаваньня славацкіх работнікаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ REFERENDUM: Chronológia referend na Slovensku vypísaných od 1. januára 1993. TASR (2010). Праверана 2010-09-21 г.