Рэфрыжэратар
грузавік для перавозкі грузаў пад нізкай тэмпэратурай
Рэфрыжэратар — у аўтамабільных перавозках — сёдлавы цягач і паўпрычэп, абсталяваны цеплаізаляцыйнай сыстэмай і халадзільнай устаноўкай.
Прызначаны для перавозкі папярэдне замарожаных або астуджаных харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца (мяса, рыба, садавіна), а таксама прадуктаў, якія трэба абаграваць.
Паўпрычэп прыдатны для перавозкі большасьці відаў прадуктаў, якія хутка псуюцца, і прадукцыі з адмысловымі ўмовамі захоўваньня. Тэмпэратура, якая можа падтрымлівацца ў грузавым адсеку, складае ад +30оС да — 30оС.
Асноўныя характарыстыкі
рэдагаваць- унутраны аб’ём грузавой прасторы кузаву ад 82 м³ да 92 м³;
- унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,45 м;
- унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 2,7 м,
- унутраная даўжыня ад 13,2 м да 13,5 м;
- карысная нагрузка ад 18 000 кг да 22 000 кг грузу;
- ёмістасьць — 33 эўрападдоны.
Перавагі
рэдагаваць- захаваньне і падтрыманьне тэмпэратурнага рэжыму;
- больш высокая захаванасьць грузу ад пранікненьня за кошт цьвёрдых сьцен.
Недахопы
рэдагаваць- пагрузку можна ажыцьцяўляць толькі з задняга борта;
- за кошт ізатэрмічных сьценак і халадзільнай устаноўкі адносна вялікая парожняя вага паўпрычэпу ў параўнаньні зь іншымі тыпамі паўпрычэпаў (вага ад 7000 кг да 8000 кг), што зьніжае масу карыснай нагрузкі.