Рыхамер
консул Рымскай імпэрыі
Рыхамер або Флявіюс Рыхамер (лац. Flavius Richomeres; ? — 393) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рымскай імпэрыі франконскага паходжаньня.
Біяграфія
рэдагавацьМагчыма, быў сынам Тэўтамера, франконскага афіцэра на службе імпэратара Юліяна[1][2].
Каля 377/378 году атрымаў пасаду коміта імпэратара Грацыяна і перавод у Тракію, дзе ўзяў удзел у вайне супраць готаў імпэратара Валента II. Каля 383 году быў вайсковым магістрам Усходу. У 384 годзе займаў пасаду ардынарнага консула разам з Флавіюсам Клеархам. З 388 году служыў у якасьці вярхоўнага вайсковага водцы ва Ўсходняй імпэрыі (афіцыйны тытул — коміт і магістар абодвух войскаў).
Ажаніўся з Асьцілай, у шлюбе нарадзіўся Тэўдамер, кароль франкаў.