Рымскія элегіі (па-нямецку: Römische Elegien) — паэтычны цыкль Ёгана Вольфганга Гётэ, які складаецца з 24 вершаў. Гётэ пісаў Рымскія элегіі з 1788 па 1790 гады пасьля свайго вяртаньня з Італіі, і ў 1795 годзе апублікаваў 20 вершаў з цыклю ў штомесячным часопісе Фрыдрыха Шылера «Оры». Поўны збор «Рымскіх элегіяў» упершыню выйшаў у 1914 годзе без скарачэньняў у ваймарскім выданьні твораў Гётэ.

Рымскія элегіі
Römische Elegien
Жанр: цыкль вершаў
Аўтар: Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1781—1790
Публікацыя: 1795
Асобнае выданьне: 1914
Наступны твор: The Venetian Epigrams[d]
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Арыгінальная назва цыклю — Erotica Romana. У першым выданьні яно было зьмененае на Элегіі і, нарэшце, у 1806 годзе цыкль быў найменаваны «Рымскімі элегіямі».

На беларускую мову «Рымскія элегіі» пераклаў Васіль Сёмуха.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць