Рыз Ўітэрспун
Лаўра Джын Рыз Ўітэрспун (па-ангельску: Laura Jeanne Reese Witherspoon; нарадзілася 22 сакавіка 1976 году, Новы Арлеан, ЗША) — амэрыканская акторка і прадусар.
Рыз Ўітэрспун | |
Reese Witherspoon | |
Рыз Ўітэрспун у Авальным кабінэце (25 чэрвеня 2019 году) | |
Імя пры нараджэньні | Лаўра Джын Рыз Ўітэрспун |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэньня | Новы Арлеан, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1991 — цяпер |
Псэўданімы | Reese Witherspoon[1][2] і Laura Witherspoon[2][1] |
Дзеці | Ava Phillippe[d] |
Узнагароды | «Оскар» (2006) |
IMDb | ID nm0000702 |
Сайт | reesesbookclub.com |
Прарывам для яе стала роля Эль Ўудс у камэдыі «Бландынка ў законе», якая прынесла акторцы намінацыю на прэмію «Залаты глёбус». Шырокае прызнаньне крытыкаў Рыз атрымала, згуляўшы Джун Картэр, жонку Джоні Кэша, у фільме «Пераступіць рысу». За гэтую ролю актрыса была ўдастоеная шматлікіх узнагародаў, уключаючы прэміі «Оскар», «Залаты глёбус» і BAFTA за найлепшую жаночую ролю.
Фільмаграфія
рэдагаваць- «Чалавек на Месяцы» (анг. The Man in the Moon; 1991)
- «Далёка адсюль» (анг. Far Off Place; 1993)
- «Джэк-мядзьвядзяня» (анг. Jack the Bear; 1993)
- «Японскі гарадавы» (анг. S.F.W.; 1994)
- «Шаша» (анг. Freeway; 1996)
- «Страх» (анг. Fear; 1996)
- «Плезантвіль» (анг. Pleasantville; 1998)
- «Сумеркі» (анг. Twilight; 1998)
- «Усю ноч» (анг. Overnight Delivery; 1998)
- «Найлепшыя пляны» (анг. Best Laid Plans; 1999)
- «Жорсткія гульні» (анг. Cruel Intentions; 1999)
- «Выскачка» (анг. Election; 1999)
- «Амэрыканскі псыхапат» (анг. American Psycho; 2000)
- «Маленькі Нікі» (анг. Little Nicky; 2000)
- «Бландынка ў законе» (анг. Legally Blonde; 2001; роля Эль Ўудс, намінацыя на «Залаты Глёбус»)
- «Стыльная штучка» (анг. Sweet Home Alabama; 2001)
- «Наколькі важна быць сур’ёзным» (анг. The Importance of Being Earnest; 2002)
- «Бляндынка ў законе 2» (анг. Legally Blonde 2: Red, White & Blonde; 2003)
- «Кірмаш пыхлівасьці» (анг. Vanity Fair; 2004)
- «Паміж небам і зямлёй» (анг. Just Like Heaven; 2005)
- «Пераступіць рысу» (анг. Walk the Line; 2005; роля Джун Картэр, узнагароджаная «Оскарам» за галоўную жаночую ролю)
- «Пэнэлёпа» (анг. Penelope; 2006)
- «Вэрсія» (анг. Rendition; 2007)
- «Чатыры раства» (анг. Four Christmases; 2008)
- «Хто ведае» (анг. How Do You Know; 2010)
- «Вады сланам!» (анг. Water for Elephants; 2011)
- «Значыць, вайна» (анг. This Means War; 2012)
- «Бруд» (анг. Mud; 2012)
- «Уроджаны парок» (анг. Inherent Vice; 2014)
- «Дзікая» (анг. Wild; 2014; намінацыя на «Оскар»)
- «Прыгажуні ва ўцёках» (анг. Hot Pursuit; 2015)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРыз Ўітэрспун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рыз Ўітэрспун (анг.) на сайце IMDb