Рыбальскі востраў

(Перанакіравана з «Рыбальская выспа»)

Каардынаты: 50°28′40″ пн. ш. 30°31′38″ у. д. / 50.47778° пн. ш. 30.52722° у. д. / 50.47778; 30.52722

Рыбальскі востраў (па-ўкраінску: Рибальський острів) — гістарычны раён у Кіеве, на правым беразе Дняпра. Абмежаваны Дняпром на ўсходзе, яго затокай Гавань на поўдні і захадзе. На поўначы абмежаваны чыгункай. Каля паўвострава ёсьць чыгуначны прыпынак Абалонь. У Гавані таксама знаходзіцца Кіеўскі рачны таварны порт.

Новы мост на Рыбальскі паўвостраў (фота з Падолу)

Гісторыя

рэдагаваць

Назоў паходзіць ад селішча, якое мела назоў «Рыбалака» (па-ўкраінску: Рибалка).

Будучыня

рэдагаваць

У цяперашні момант на паўвостраве вядуцца работы па будаўніцтве Падольска-Ўваскрасенскага маста. Плянуецца адкрыцьцё станцыі мэтро. Праектны назоў — «Суднабудаўнічая» (па-ўкраінску: Суднобудівельна).