Рух (часопіс)

часопіс

«Рух» (лацінкай: «Ruch») — нелегальны часопіс Беларускага нацыянальнага цэнтру. Гэтае выданьне на той час было адным з найлепшых сярод эміграцыйных пэрыёдыкаў. Першы нумар выйшаў лацінкай, а другі-трэці ўжо кірыліцай.

Рух
Краіна Сьцяг ЗША Амэрыканская зона акупацыі Нямеччыны
Адрас Рэгенсбург
Дата заснаваньня красавік 1946 году
Дата закрыцьця чэрвень 1948 году
Мова беларуская

Гісторыя

рэдагаваць

Зь вясны 1946 года БНЦ пачаў выдаваць нелегальны часопіс «Рух» (першы нумар быў надрукаваны Станіславам Станкевічам у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, але ў мэтах кансьпірацыі было пазначана «Італія»). За 1946 год выйшлі тры нумары часопіса (2 і 3 адным выданьнем), за 1947 — адзін, а ў 1948 годзе выйшаў пяты і ўжо апошні нумар.

Часопіс зьмяшчаў прапагандысцка-ідэалягічныя тэксты, публіцыстыку, гістарычныя артыкулы, пісаў пра міжнародныя падзеі, пра сытуацыю на Бацькаўшчыне. Зьмешчаная ў першым нумары «Інструкцыя аб пашыраньні і карыстаньні часапісам» нагадвае падобны тэкст, які друкаваў падчас Нямецка-савецкай вайны «Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі».

  • № 1 — красавік 1946 году.
  • № 2-3 — верасень 1946 году.
  • № 4 — студзень 1947 году.
  • № 5 — чэрвень 1948 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць