Русэнборг Тронгэйм

нарвэскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Русэнборг Тронхейм»)

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Русэнборг
Поўная назва Rosenborg Ballklub
Заснаваны 19 траўня 1917
Горад Тронгэйм, Нарвэгія
Стадыён Леркендаль
Умяшчальнасьць: 21 405
Прэзыдэнт Сэсылія Готаас Юнсэн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rbk.no (нарв.)
rbk.no/english (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

Дасягненьні рэдагаваць

1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018

Склад рэдагаваць

Актуальны на 1 траўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сандэр Тангвік 2002
2   Аб Эрлен Даль Рэйтан 1997
3   Аб Юнатан Аўгустынсан 1996
6   ПА Сантэры Вяанянэн 2002
7   ПА Маркус Гэнрыксэн (капітан) 1992
8   ПА Тобіяс Бёркеет 1999
9   Нап Уле-Крыстыян Сэтэр 1996
10   ПА Уле Сэльнэс 1994
11   Нап Джэйдэн Нэлсан 2002
12   Бр Расмус Санбэр 2001
14   Нап Эміль Фрэдэрыксэн 2000
18   Нап Ноа Гольм 2001
19   Аб Адрыян Пэрэйра 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Эдвард Тагсэт 2001
21   Аб Томаш Нэмчык 2001
22   Нап Аган Садыку 2003
23   Аб Ульрык Енсэн 1996
25   Аб Адам Андэрсан 1996
32   Аб Лео Корнік 2001
38   Аб Мікель Конрадсэн Сэйдэ 2001
39   ПА Марыюс Брагольм 2004
40   Нап Павал Хрупала 2003
41   ПА Свэрэ Ніпан 2006
44   Нап Магнус Гольтэ 2006
45   Нап Еспэр Рэйтан-Сундэ 2006
50   Аб Гакан Вольдэн 2007

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць