Руслана Каршунова

казаская фотамадэлька

Руслана Сяргееўна Каршунова (2 ліпеня 1987, Алма-Ата, Казаская ССР28 чэрвеня 2008, Нью-Ёрк, ЗША) — фотамадэль.

Руслана Каршунова
Дата нараджэньня 2 ліпеня 1987
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Алма-Ата, СССР
Дата сьмерці 28 чэрвеня 2008
Сьцяг ЗША Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША
Рост 174 см
Вага 57 кг
Грудзі 84
Стан 61
Сьцёгны 86
Колер валасоў русыя
Вочы сера-зялёныя

Руслана пачала працаваць у мадэльным бізнэсе з 2003 году. У 2005 яе назвалі адным з галоўных адкрыцьцяў Нью-Ёрскага тыдня моды. Да 2008 году Каршунова прыняла ўдзел у рэклямных кампаніях DKNY, Marc Jacobs, Christian Dior і Nina Ricci, а таксама зьявілася на вокладках францускага выпуску часопіса Elle і расейскага Vogue.

Яе імя стала вядомым пасьля таго як прадстаўнік найбуйнага мадэльнага агенцтва MODELS 1 Дэбі Джоўнс адзначыла яе ў артыкуле аднаго з часопісаў для авіяпасажыраў, прысьвечанай роднаму гораду дзяўчыны Алма-Аце.

За 4 дня да свайго 21-годзьдзя Руслана выпала з акна сваёй кватэры на Мангэтане і разьбілася. Паліцыя разглядае некалькі вэрсіяў таго што адбылося, у ліку якіх самагубства і забойства[1]. Яе пахавалі 7 ліпеня 2008 году на Хаванскіх могілках Масквы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць