Рунэ Дамке
нямецкі гандбаліст
Ру́нэ Да́мке (па-нямецку: Rune Dahmke; нар. 10 красавіка 1993 году) — нямецкі гандбаліст клюбу «Кіль» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Да складу «Кілю» далучыўся ў 2008 годзе. Перад сэзонам 2014—2015 гадоў падоўжыў кантракт з клюбам, гуляючы на левым флянзе ў якасьці пераемніка Гуд’ёна Валюра Сыгурдсана, які перайшоў у «Барсэлёну»[1].
Рунэ Дамке | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1993 (31 год) | |
Рост | 189 см | |
Пазыцыя | скрайні | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кіль | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2012— | Кіль | |
Зборныя | ||
2015— | Нямеччына |
Ягоны бацька Франк Дамке таксама быў гандбалістам, абараняючы колеры «Кілю» з 1981 па 1991 гады. У 2014 годзе Франк далучыўся да складу назіральнай рады клюбу.