Румбурак
«Румбура́к» (па-чэску: Rumburak) — чэхаславацкі фільм, сьфільмаваны ў 1984 року рэжысэрам Вацлавам Ворлічкам паводле супольнага сцэнару зь Мілашам Мацоўракам.
Румбурак | |
Rumburak | |
Жанр | казка |
---|---|
Рэжысэр | Вацлаў Ворлічак |
Сцэнарыст | Вацлаў Ворлічак Мілаш Мацоўрак |
У ролях | |
Кампазытар | Ангела Міхайлаў |
Апэратар | Эміль Сіратэк |
Мантаж | Міраслаў Гаек |
Вытворчасьць | |
Дата выхаду | 1 ліпеня 1985 |
Працягласьць | 90 хв. |
Краіна | Чэхаславаччына |
Мова | чэская |
Папярэдні | Арабэля |
Наступны | Вяртаньне Арабэлі |
Старонка на IMDb |
Фільм распавядае пра далейшы лёс чарадзея другой катэгорыі Румбурака, пакінутага ў канцы сэрыялу «Арабэля» ў сьвеце людзей у пакараньне за свае правіны. У галоўнай ролі здымаўся Іржы Лабус. Іншыя героі папярэдняга сэрыялу ў фільме не прысутнічаюць[a].
Сюжэт
рэдагавацьРумбурак, які застаўся абсалютна самотны ў сьвеце людзей, забыў чароўную формулу для вяртаньня дахаты. Удзень ён ператвараецца ў крумкача, а ўночы вяртаецца ў чалавечае аблічча. Ён закахаўся ў зграбную фігурыстку Геленку Траянаву. Аднак на ягоным шляху паўстае небясьпечны супраціўнік — інжынэр Захарыяш, які зьяўляецца зацятым ворагам жывёльнага сьвету. У ход ізноў ідзе чараўніцтва…
Акторы
рэдагаваць- Іржы Лабус — Румбурак
- Ірына Багдалава — цёця Эўзэнія
- Ольдржых Кайсер — інжынэр Захарыяш
- Власьціміл Гашак — дырэктар Траян
- Эва Енічкава — Геленка
- Лукас Бэх — Вілік
- Міхал Рынес — Якуб
- Здэна Гадрбальцава — інструктарка
- Яраслава Абэрмаерава — пані Роўпава
- Антанін Едлічка — настаўнік Адам
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У фільме здымаўся Антанін Едлічка (настаўнік Адам), аднак у эпізадычнай ролі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Чэска-Славацкая фільмавая база (чэс.)
- Румбурак (анг.) на сайце IMDb