Рува Рэйзін

жыдоўскі паэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рэйзін.

Рува Шоламавіч Рэйзін (1911, Лёндан — 1942) — паэт. Пісаў на мове ідыш.

Рува Рэйзін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1911
Памёр 1942
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Мова ідыш

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага, які выехаў у Лёндан на заработкі і там памёр. Неўзабаве сям’я вярнулася ў Менск, жыла ў беднасьці. Р. Рэйзін выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку, зь якога некалькі разоў уцякаў, бадзяючыся з катрыншчыкамі па мястэчках Беларусі. У 1929 прыехаў у Менск, працаваў муляром на будоўлі, а потым паступіў на рабфак. У 1937 скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. У 1940 прызваны ў армію. Зь першых дзён нямецка-савецкай вайны знаходзіўся на фронце. Загінуў у баі. У менскім гета была забітая яго жонка зь дзіцем.

Творчасьць рэдагаваць

Першыя вершы апублікаваў у 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Выступаў у газэтах «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), «Акцябэр» («Кастрычнік») і ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выйшлі «Вершы і апавяданьні» (1929), зборнікі вершаў «Нялёгкай працай» (1934), «Вершы» (1940) і паэма «Вялікая хартыя» (1935). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Грамадзянскія і лірычныя вершы. Р. Рэйзіна былі шырока вядомыя сярод габрэйскамоўных чытачоў.

Літаратура рэдагаваць

  • Рэйзін Рува // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 195. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Рэйзін Рува / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.