Ртвэлі
Ртвэлі (па-грузінску: რთველი) — старадаўняе сьвята збору ўраджаю вінаграду ў Грузіі.
У гэтай каўкаскай краіне віно мае асаблівае культавае значэньне, традыцыі ртвэлі цягнуцца ад старажытных часоў, якія маюць свае карані ў сьвяткаваньні сярэдзіны восені з багацьцем і разнастайнасьцю ўраджаю[1].
Час сьвяткаваньня ртвэлі
рэдагавацьСьвята не прывязаны да якой-небудзь даты, а залежыць ад даты збору ўраджаю вінаграду ў канкрэтных мясьцін краіны. Гэта падзея адбываецца звычайна ў канцы верасьня ва ўсходняй Грузіі і ў сярэдзіне кастрычніка ў заходняй Грузіі. У больш халодным краі Рача-Лечхумі сьвята пачынаецца раней, а ў Кахеці амаль перад самымі замаразкамі. Чым больш сьпякотнае і засушлівае лета, тым раней пачынаецца збор . Так, напрыклад, пасьля гарачага лета 2010-га г. збор вінаграду ў Грузіі пачаўся на два тыдні раней, за звычайны тэрмін[2].
Паходжаньне сьвята
рэдагавацьРтвэлі — сямейнае сьвята. Па традыцыі на яго прыяжджаюць усе сваякі сям’і вінаробаў. Збор ягад ажыцьцяўляюць ад рана і да вечара, калі вінаград ціснуць альбо нагамі ў вялікіх чанах, альбо ў адмысловых душылках. Пры гэтым сок зьліваецца ў велізарныя керамічныя збаны квэвры, закапаныя ў зямлю ў склепе марані. Склеп марані забясьпечвае патрэбную тэмпэратуру для закісаньня вінаграднае сусла. Да пачатку зьліву соку квэвры пазбаўляюць ад леташняга віна і чысьцяць. Сьвежавыціснуты сок зьліваюць у чыстыя квэвры і пакідаюць брадзіць. Штовечар гэтага шматдзённае сьвята суправаджаецца частымі застольлямі, з выкананьнем народных песень, танцаў, шматгалосых сьпеваў. Падчас ртвэлі ўжываюць леташняе віно, каб вызваліць посуд для новага ўраджаю. Доўжыцца сьвята некалькіх дзён, пакуль ня будзе прыбраны ўвесь ураджай вінаграду.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Robert Parsons. Revelling in Georgia's grape harvest. The BBC News. 26 October, 2003
- ^ Пётр Згонников. Ехал на ртвели, приехал на мачари.