Робін Марк

паўночнаірляндзкі сьпявак, кампазытар

Ро́бін Марк (па-ангельску: Robin Mark; нар. 1957) — паўночнаірляндзкі хрысьціянскі сьпявак і кампазытар. Сусьветна вядомы такімі сьпевамі, як "Days of Elijah", "Revival", "All for Jesus", "The Wonder of The Cross", "Not by Might" ды іншымі.

Робін Марк
Robin Mark
Дата нараджэньня 1957 (67 гадоў)
Месца нараджэньня Бэлфаст, Паўночная Ірляндыя, Вялікабрытанія
Прафэсія сьпявак, музыка, аўтар песьняў
Гады дзейнасьці з 1992
Жанры сучасная хрысьціянская музыка
Інструмэнты сьпеў, фартэпіяна, гітара
Сайт robinmark.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Першая аўдыёкасэта з запісам хрысьціянскіх сьпеваў для сваёй царквы (Christian Fellowship Church Strandtown), "Captive Heart", выйшла ў 1992 року і ўжо спарадзіла некалькі гімнаў, якія пачалі выконвацца ня толькі ў Паўночнай Ірляндыі, але і ў сьвеце.

Наступны альбом, "Not by Might", цягам трох гадоў разышоўся накладам 4000 асобнікаў з прычыны адсутнасьці рэклямы; зьвесткі пра яго перадаваліся толькі з вуснаў у вусны. А ў 1995 року на канфэрэнцыі для 50 чалавек Робін Марк нечакана прадставіў свой новы сьпеў „Days of Elijah“ (па-беларуску: Дні Ільлі), які пераменіць ейнае жыцьцё. У сярэдзіне 1990-х альбомы "Not by Might" і „Days of Elijah“ сталі бэстсэлерамі ў Паўночнай Ірляндыі і выйшлі на агульнабрытанскі рынак.

Дагэтуль Робін Марк заставаўся вядомым пераважна ў Вялікабрытаніі і Эўропе. У 1999 року хрысьціянская гукапісная кампаніяIntegrity Music(d)“ прапанавала запісаць жывы альбом у Маркавай царкве. У выніку зьявіўся альбом „Revival in Belfast“ (бел. Абуджэньне ў Бэлфасьце), які стаў адным з найлепей прадаваных царкоўных канцэртаў праслаўленьня ўсіх часоў[1]. Ён дасягнуў Паўночнай Амэрыкі, Аўстраліі і рэшты сьвету. Менавіта сьпеў „Days of Elijah“ стаў візытнай карткай(en) альбому.

Наступны альбом, „Come Heal This Land“ (бел. Прыйдзі і ацалі гэтую зямлю), выдадзены ў 2001 року, заняў 1-ы радок Хрысьціянскага раздробавага гіт-параду ў ЗША. Робін Марк стаў першым брытанскім выканаўцам, які дасягнуў гэткага посьпеху[2].

Акрамя сьпеваў, займаецца музычным служэньнем у сваёй царкве, а таксама валодае аўдыёкансультацыйнай кампаніяй „F.R. Mark and Associates“ і чытае лекцыі па акустыцы ў Каралеўскім унівэрсытэце Бэлфасту(en).

Дыскаграфія

рэдагаваць

  • Captive Heart (1992)
  • Not By Might (1993)
  • Room for Grace (1997)
  • This City, These Streets (1998)
  • Revival in Belfast (1999)
  • Sanctuary (2000)
  • Come Heal This Land (2001)
  • The Mandate: Experiencing God (2006)

  • Songs & Hymns (2005)
  • East of the River (2007)
  • Living the Adventure (2008)
  • Year of Grace (2009)
  • Days of Elijah (2010)
  • All for Jesus: Songs and Hymns (2010)
  • Fly (2011)
  • John Wesley & Co. (2012)

  • Ultimate Collection (2013)
  • Liberation Praise (2014)
  • The Great Hurricane (2016)
  • A Belfast Symphony (2018)
  • Robin Mark Collection (2020)
  • A Belfast Christmas (2020)

Жанаты, з жонкай Жаклін маюць трох дзяцей: Катрыну, Дэйвіда і Джэймза.

  1. ^ Robin Mark Biography 2008 (анг.) Worship Kentucky Праверана 7 лютага 2021 г.
  2. ^ Ireland's Robin Mark reaches number one in American Christian chart (анг.) Music News › Worship Hit. Cross Rhythms (1 верасьня 2001). Праверана 7 лютага 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць