Робэрт Сабаліч

славенскі хакеіст

Ро́бэрт Са́баліч (па-славенску: Robert Sabolič; нар. 18 верасьня 1988 году) — славенскі хакеіст, нападнік клюбу «Алімпія» і нацыянальнай зборнай Славеніі.

Робэрт Сабаліч
Рост 183 см
Вага 90 кг
Пазыцыя скрайні нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 18 верасьня 1988(1988-09-18)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Алімпія
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2006 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клюбе «Есэніцэ», а потым «Акроні». Пазьней гуляў за швэдзкі клюб «Сёдэртэлье»[2]. У сэзоне 2013—2014 году ў складзе «Інгальштату» стаўся чэмпіёнам Нямеччыны[3][4]. Сабаліч згуляў важную ролю ў посьпеху клюбу, зарабіўшы 14 пунктаў (9 галоў, 4 перадачы) у 21 гульні розыгрышу плэй-оф[5]. Пасьля двух сэзонаў, праведзеных у ніжагародзкім «Тарпэда», Сабаліч сышоў з Кантынэнтальнай хакейнай лігі, склаўшы 26 ліпеня 2019 году гадавы кантракт з швайцарскім клюбам «Амбры-Піёта»[6]. Пасьля гуляў за швэдзкі «Оскарсгамн», нямецкі «Крэфэльд Пінгвін» і аўстрыйскі «Філях».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць