Раіса Ровіна

беларуская бібліяграфазнаўца, гісторык кнігі, пэдагог

Раіса Аўрамаўна Ро́віна (27 студзеня 1937, Полацак) — беларуская бібліяграфазнаўца, гісторык кнігі, пэдагог. Прафэсар, уладальніца знаку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіцьцё культуры Беларусі» (2010).

Раіса Ровіна
Дата нараджэньня 27 студзеня 1937(1937-01-27) (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак бібліёграф
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут ім. А. М. Горкага (спэцыяльнасьць «бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1961), асьпірантуру Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту культуры (1972).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя тэхнічнай кнігі; бібліяграфія галіновай літаратуры (прыродазнаўства, тэхніка, мэдыцына).

Працавала ў Менскім дзяржаўным пэдагагічны інстытуце ім. А. М. Горкага (1966—1969, 1973—1974), Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў (з 1975, у 1975—1984 — загадчык катэдры, 1985—1995 — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэм, 1996—2012 — начальнік вучэбна-мэтадычнага аддзелу, з 2012 — факультэт інфармацыйна-дакумэнтных камунікацый, катэдра інфармацыйных рэсурсаў, прафэсар, з 2014 — загадчык катэдры).

Узнагароды

рэдагаваць
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004)
  • нагрудны знак «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі» (2010),
  • мэдаль «Вэтэран працы».
  • Інфармацыйна-бібліяграфічнае забесьпячэньне навукова-тэхнічнага і мэдыцынскага комплексу : вучэбна-мэтадычны дапаможнік для студэнтаў вну па спэцыяльнасьці 23 01 11 «бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / Р. А. Ровіна; [сярод рэц. В. М. Бігеза]. — Мінск : [б. в.], 2009. — 158, [2] с. — Бібліягр.: с. 138—141. — 10 дадаткаў. — ISBN 985-6798-44-2.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бібліятэчны свет. — 2019. — № 2. — с.23