Рачунская ГЭС
Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. Разьмешчана на рацэ Ашмянка (36 км ад вусьця), за 13 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Рачуны. Уведзена ў эксплюатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнэргіі ў пач. 1970-х гг. і была закінута. Раканструявана і зноў уведзена ў эксплюатацыю 5 лютага 2001 г. Вызначаная магутнасьць 300 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнэргii ~1,5 млн кВт*гадзiн. Вадасховішча выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі.
Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрэмантаваныя турбіны і напраўляўючыя апараты, цалкам разабрана абсталяваньне і заменены з'амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генэратары. Работы выконвала НВТАА «Малая энэргетыка» і «Горадняэнэрга». Уведезена ў эксплюатацыю 5.2.2001 г. з вызначанай магутнасьцю 200 кВт. У 2004 дадаткова ўсталяваная турбіна вытворчасьці «Прамышлены саюз-Энэргія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасьцю 100 кВт).