Ратольд Страсбурскі
Ратольд (ням. Ratold, Ratald, лац. Ratholdus; 21 лістапада 874) — біскуп Страсбургу.
Ратольд | |
ням. Ratold, Ratald | |
біскуп Страсбургу | |
---|---|
не пазьней за 840 — 874 | |
Папярэднік | Ута II |
Наступнік | Рэгінгард |
Памёр | 21 лістапада 874 |
Біяграфія
рэдагавацьПаводле некаторых гістарычных крыніцаў, паходзіў з Саксоніі[1].
Няма зьвестак пра дакладную дату пасьвячэньня на біскупа. З усяго відаць, гэта адбылося паміж 832 і 840 гадамі[2].
Хоць часам выяўляўся як сьвяты (напрыклад, на вітражы Страсбурскай катэдры), але афіцыйна не залічваўся нават да блаславёных. Разам з тым, у Сярэднявеччы яго ўшаноўваліся ў кляштарах Вайсэнбург, Райхенаў і Санкт-Гален[2].