Растоў Растоў-на-Доне

расейскі футбольны клюб з Растова-на-Доне
(Перанакіравана з «Растсельмаш Растоў-на-Доне»)

«Расто́ў» (па-расейску: Ростов) — расейскі футбольны клюб з гораду Растоў-на-Доне, заснаваны ў 1930 годзе.

Растоў
Поўная назва па-татарску: Ростселмаш
па-татарску: Ростов
Заснаваны 1930
Горад Растоў-на-Доне, Расея
Стадыён Растоў-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 000
Кіраўнік Растоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-rostov.ru (рас.)

Уладальнік Кубка Расеі (2014). Клюб зьяўляецца ААТ, кантрольны пакет акцыяў якога належыць адміністрацыі Растоўскай вобласьці. Заснаваны 10 траўня 1930 году як каманда будаўнікоў заводу «Растсельмаш», пасьля заканчэньня будаўніцтва застаўся пры заводзе[1]. У 1950 годзе клюб упершыню прыняў удзел у розыгрышы чэмпіянату СССР па футболе, найвышэйшага выніку дасягнуў у 1991 годзе, заняўшы 4-е месца ў турніры клубаў першай лігі, што дазволіла клюбу ўжо наступны сэзон пачаць у элітным дывізіёне толькі што ўтворанага чэмпіянату Расеі. Найвышэйшым дасягненьнем у чэмпіянаце Расеі для клюбу зьяўляецца 2 месца, на якім клюб разьмясьціўся паводле вынікаў чэмпіянату краіны 2015—2016 гадоў. Зьяўляецца ўдзельнікам 24-х турніраў розыгрышу Кубка СССР па футболе, найвышэйшай мяжой у гэтых турнірах зьяўляецца раўнд 1/16 фіналу, дасягнуты ў 1954, 1964 і 1987 гадох, а таксама ўсіх розыгрышаў Кубка Расеі. Клюб двойчы прымаў удзел у Кубку Інтэртота, стаў паўфіналістам турніру 1999 году. Клюб ёсьць пераможцам першага дывізіёну ПФЛ 2008 году.

Былыя назовы

рэдагаваць
  • 1930—1936: «Сельмашстрой»
  • 1936—1941: «Сельмаш»
  • 1941—1953: «Трактар»
  • 1953—1957: «Тарпэда»
  • 1957—2003: «Растсельмаш»
  • з 2003: «Растоў»

Да 2018 году хатнім стадыёнам клюбу была арэна Алімп-2, які раней быў вядомы як стадыён Растсельмаш. Пасьля будаўніцтва Растоў-Арэна стала хатнім стадыёнам клюбам.

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Рустам Яцімаў 1998
3   Аб Умар Сако 1996
4   Аб Віктар Мялёхін 2003
7   Нап Раналду 2000
8   ПА Аляксей Міронаў 2000
9   Нап Магамад Магэбі 1998
10   ПА Кірыл Шчацінін 2002
13   Бр Хідает Ханкіч 1994
15   ПА Даніл Глебаў (капітан) 1999
18   ПА Канстанцін Кучаеў 1998
19   ПА Харэн Байрамян 1992
23   Нап Раман Тугараў 1998
27   Нап Мікалай Камлічэнка 1995
28   Аб Яўген Чарноў 1992
29   Аб Аляксандар Мухін 2002
34   Аб Эяд эль-Аскаляні 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
40   Аб Ільля Ваханія 2001
47   ПА Данііл Уткін 1999
51   ПА Аляксей Калтакаў 2005
55   Аб Максім Асіпенка 1994
62   Нап Іван Камароў 2003
64   Аб Давід Семянчук 2004
69   Нап Ягор Галянкоў 1999
71   Бр Данііл Адоеўскі (ар. Зэніт) 2003
73   Нап Імран Азнавураў 2004
78   Бр Міхаіл Цулая 2005
87   Аб Андрэй Ланговіч 2003
89   ПА Радрыга Саравія 2000
  ПА Армін Гігавіч 2002
  Аб Мікалай Паяркаў 1999
  Нап Понтус Альмквіст 1999
  Нап Сьцяпан Мельнікаў 2002
  1. ^ От «Сельмашстроя» до «Ростова». К 80-ти летию ФК Ростов. 2-е издание. Ростов-на-Дону 2010. Б. В. Шинкаренко, Н. И. Акопов, М. И. Пономарев, Т. В. Иванов

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць