Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)
«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа па аднайменнай п'есе Янкі Купалы. Прэм'ера адбылася 13 сьнежня 1951 году. Спэктакль быў з посьпехам паказаны ў 1955 годзе ў Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, а пасьля ў шматлікіх гарадох СССР.[1]
«Раскіданае гняздо» | |
Сцэна са спэктаклю | |
Жанр | трагэдыя ў 2-х дзеях |
---|---|
Паводле | п'есы Я.Купалы «Раскіданае гняздо» |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 13 сьнежня 1951 |
Пастаноўкі | Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа |
Асаблівасьці пастаноўкі
рэдагавацьПры пастаноўцы п'есы былі зробленыя асобныя купюры ў тэксьце, уведзеныя песьні на словы Я. Купалы. Твор вырашаўся як гераічная народная драма, жыцьцёвы верагодная па сцэнічных вобразах (Незнаёмы — піцерскі рабочы і інш.) і дэталях пастаноўкі, з псыхалягічным абгрунтаваньнем і падрабязнай распрацоўкай паводзінаў і ўчынкаў пэрсанажаў.[1]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Няфёд Ул. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. — Мн., 1976.