Раскіданае гняздо (спэктакль, Гарадзенскі абласны драматычны тэатар)

«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Аляксандрам Гарцуевым у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 10 лістапада 2006 году.[1]

«Раскіданае гняздо»
Сцэна са спэктаклю
Сцэна са спэктаклю
Жанртрагэдыя ў 2-х дзеях
Паводлеп’есы Янкі Купалы
«Раскіданае гняздо»
РэжысэрАляксандар Гарцуеў
Мастак-пастаноўнікТацьцяна Сакалоўская
ХарэографАляксандар Цебянькоў
АкторыСяргей Курыленка
Валянціна Харытонава
Аляксандар Калагрыў
Аляксандар Луцэнка
Аляксандар Шаўкаплясаў
Тацьцяна Абленс
Тамара Пазьняк
Тацьцяна Вілімовіч і інш.
Працягласьць2 гадзіны 10 хв.
(з антрактам)
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры10 лістапада 2006
ПастаноўкіГарадзенскі абласны драматычны тэатар

Творчая задума

рэдагаваць
  Вы родам з Горадні. У Вас шмат спэктакляў пастаўлена ў абласных тэатрах: Магілёўскім, Гарадзенскім, Гомельскім... А дзе знаходзіцца самая любімая тэатральная пляцоўка?

— Горадня. І не толькі таму, што я патрыёт свайго гораду. Калі мне прапанавалі што-небудзь паставіць у Горадні, я паставіў «Раскіданае гняздо» Я. Купалы. Я ведаў, што гэта найцяжэйшы твор, наўрад ці на яго будуць хадзіць валам, ну, акрамя інтэлігентных людзей, але я ганаруся — спэктакль атрымаўся. Акторы дагэтуль яго зрэдку паказваюць, за сэзон разы два, яны не дазваляюць яму разваліцца, патрабуюць ад дырэкцыі, каб паставілі гэты спэктакль, і я ганаруся, што паставіў не касавую п'есу, а магутную п'есу Я. Купалы, дзе акторам ёсьць што сказаць.

 

— З інтэрвію рэжысэра спэктаклю А. Гарцуева аб пастаноўцы[2]

  [Я] зрабіў у гэтым тэатры дыптых «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Гэта розныя па жанры спэктаклі, як падасца на першы погляд, адзін — камэдыя, а другі — трагэдыя. Але ў гэтым спалучэньні і ёсьць сэнс нашага жыцьця — ад камэдыі да трагэдыі адзін крок. Сьлёзы і сьмех стаяць побач. Вось так мы жывем.  

— Рэжысэр Аляксандар Гарцуеў аб творы Купалы[3]

  Ідучы на Купалаву клясыку, я не спадзяваўся ўбачыць нешта сапраўды выдатнае — занадта часта пасьля словаў «Бацька павесіўся» даводзіцца цяпер чуць рогат у залі, — аднак убачанае ўразіла мяне, як той казаў, «да глыбіні душы». Са школьнай парты ўсе добра памятаюць, што адзіны станоўчы герой у «Раскіданым гнязьдзе» — Незнаёмец, які прыходзіць на парэшткі разбуранай хаты і кліча яе жыхароў ісьці на «Вялікі Сход па Бацькаўшчыну», каб разам перамагчы нябачнага, але ненажэрнага Цмока. У выніку Сымон і Зоська бягуць на Вялікі Сход, і іх учынак — адзіная надзея ў канцы трагедыі. Малады менскі рэжысэр‑пастаноўшчык А. Гарцуеў дадаў у п’есу літаральна адзін эпізод у самым канцы. Незнаёмец забівае Зоську і Сымона зь вінтоўкі, за што атрымоўвае ад Паніча мяшэчак з грашыма. Ці адчуваеце падтэкст?! Усё, спадарства, ніякай праўды няма і шукаць яе ня варта. Усе сволачы, а найбольш, канечне, рэвалюцыянэры накшталт Незнаёмца. Гэты парадак непарушны, нават калі і несправядлівы. Сядзі, маўчы і старайся выслужыцца, бо гэта, апроч джэк‑поту ў «Супэрлято», твая адзіная надзея падняцца на прыступку вышэй у герархічнай лесьвіцы грошай, пасад, шыкоўных аўтамабіляў і ўсяго іншага, што так дорага сэрцу сучаснага беларуса.  

— Андрэй Павач[4]


  Яшчэ далей пайшоў у трактоўцы вобраза Незнаёмага Аляксандар Гарцуеў, ствараючы спэктакль па п’есе «Раскіданае гняздо» ў Гарадзенскім абласным драматычным тэатры. Незнаёмы ў гарадзенскім спэктаклі ня проста агітатар-клікуша й правакатар, ён наўмысна падасланы Панічом, каб пераканаць Сымона і Зоську пакінуць руіны хаты, падаўшыся на нейкі міфічны «сход». А калі палымяныя словы і рэвалюцыйныя лозунгі не дзейнічюць — Незнаёмы забівае Сымона і Зоську... з дубальтоўкі. У фінале спэктаклю паказана, як кілер-Незнаёмы атрымлівае ад Паніча грошы за паспяхова выкананае заданьне. Узьнікае нават пытаньне: ці не занадта далёка адыйшоў рэжысэр ад аўтарскае задумы і аб’ектыўнага зьместу п’есы, прапануючы гледачам такі крымінальны фінал, ці апраўдана было вырашаць купалаўскую псыхалягічна-сымбалісцкую драму ў ключы сучаснага крымінальнага трылеру?  

— Сяргей Кавалёў[5]

  Асаблівай ухвалы варта праца мастака-пастаноўніка Т. Сакалоўскай, якая стварыла надзвычай цікавыя дэкарацыі, адышоўшы ад стэрэатыпнага паказу беларускай сялянскай хаты, вясковага асяродзьдзя. Макрамэ шэрага колеру неадбеленага лёну, шматлікія вяроўкі, пні ня толькі ствараюць атмасфэру беларускай аўтэнтыкі, ня толькі сведчаць пра надзвычайны мастакоўскі густ, але вырастаюць да вобразаў-сымбаляў зямлі, нядолі, наканаванасьці. [...] Аўтары спэктаклю зьмянілі фінал твору клясыка. Своеасабліва інтэрпрэтавалі некаторыя вобразы. Не з усім можна пагадзіцца. Так, вобраз Незнаёмага страціў той таямніча-ўзьнёслы і адначасна злавесны зьмест, якім ён паўстае ў драме. Пазбаўлены сымболіка-рамантычнага значэньня, вобраз Незнаёмага на гарадзенскай сцэне бачыцца як звычайны злачынца з крымінальнымі задаткамі, што не грэбуе дробным крадзяжом, а ў фінале паўстае выканаўцам замоўленага Панічом забойства Сымона і Зоські. Няпроста ўспрыняць гэткі фінал. Але апошняя сцэна, калі па чарзе падаюць на зямлю (дэкарацыі з макрамэ, кветкі, вяроўкі льнянога колеру і строі герояў гэткія ж) забітыя, калі яны зліваюцца з гэтай зямлёй, ператвараюцца ў яе, тым самым усё ж застаюцца тут назаўсёды, уражвае незвычайна. Як і музыка, што на працягу ўсяго спэктаклю бездакорна адлюстроўвае стан герояў, іх душэўныя рухі, іх пакуты, каханьне і нянавісьць.  

— Ала Петрушкевіч[6]

  1. ^ а б «Раскіданае гняздо» (трагэдыя ў 2-х дзеях) сайт Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру Праверана 28 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Аляксандар Гарцуеў: без плашчу і шпагі Тэатральная Беларусь Праверана 28 сьнежня 2012 г.
  3. ^ Купала-рэп Газэта «Наша Ніва» Праверана 1 лістапада 2012 г.
  4. ^ Фальсыфікацыя маралі, або Купала па‑гарадзенску (газэта) Наша Ніва Праверана 28 сьнежня 2012 г.
  5. ^ Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры Villa Sokrates Праверана 19 сьнежня 2012 г.
  6. ^ Петрушкевіч, Ала Янка Купала і Гародня // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў. — Горадня: ГрДУ імя Я. Купалы, 2010. — С. 124—131. — ISBN 9789855153628.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць