Рамонь (па-расейску: Рамонь) — мястэчка ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рамонскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 8404 чалавекі паводле зьвестак за 2017 год. Мястэчка разьмешчана на рацэ Варонеж у 37 км на поўнач ад гораду Варонеж.

Рамонь
рас. Рамонь
Замок принцессы Ольденбургской.JPG
Coat of arms of Ramon (2012).gif Flag of Ramon (Voronezh oblast).png
Герб Рамоні Сьцяг Рамоні
Першыя згадкі: 1613
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Варонеская вобласьць
Насельніцтва: 8443 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 47340
Паштовы індэкс: 396020
Нумарны знак: 36, 136
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′37″ пн. ш. 39°20′32″ у. д. / 51.91028° пн. ш. 39.34222° у. д. / 51.91028; 39.34222Каардынаты: 51°54′37″ пн. ш. 39°20′32″ у. д. / 51.91028° пн. ш. 39.34222° у. д. / 51.91028; 39.34222
Рамонь на мапе Расеі
Рамонь
Рамонь
Рамонь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Упершыню згадваецца ў 1613 годзе як сяло[1]. Сяло ўзьнікла ў канцы XVI стагодзьдзя на месцы зьнішчанага мангола-татарамі ў XIII стагодзьдзі паселішча Родня. У канцы XVII стагодзьдзя паводле ўказаньню Пятра I у Рамоні была пабудаваная карабельная вэрф. У 1895 годзе была закладзена дасьледча-вытворчая станцыя па вырошчваньні цукровых буракоў, што было абумоўлена пашырэньнем цукровай вытворчасьці на Рамонскім цукровым заводзе. У 1912 годзе станцыя атрымала статус дасьледча-сэлекцыйнай, дзе да гэтага часу ў поўнай меры была адпрацаваная тэхналёгія адбору найбольш прадуктыўных гатункаў цукровых буракоў. Увосень 1959 году дасьледчую станцыю наведаў з працоўным візытам Мікіта Хрушчоў. На сёньня цукровы завод ліквідаваны.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рамоньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў