Раман Жулінскі (па-польску: Roman Żuliński; пам. 5 жніўня 1864 году ў Варшаве) — польскі настаўнік (матэматык), чалец адміністрацыі Нацыянальнага ўрада падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Раман Жулінскі

Быў сябрам «белых». Падчас паўстаньня быў дырэктарам аддзелу пошты ў урадах Караля Маеўскага і Рамуальда Траўгута. Арыштаваны 6 сакавіка 1864 году, быў вязьнем Х Павільёну Варшаўскае цытадэлі. 30 ліпеня прыгавораны сьмерцю на шыбеніцы, павешаны быў 5 жніўня каля цытадэлі, разам з Траўгутам, Юзафам Тачыскім, Рафалам Краеўскім і Янам Езяранскім.

Напісаў падручнік Zasady rachunku różniczkowego i całkowego (1859).

Літаратура

рэдагаваць