Раманава спэктраскопія

Ра́манава спэктраскопіяспэктраскапічны мэтад для назіраньня за вагальнымі, вярчальнымі ды іншымі нізкачастасьцевымі працэсамі сыстэмы[1]. Названы ў гонар індыйскага фізыка Ч. В. Рамана.

Дыяграма, якая паказвае на энэргетычным узроўні станы, задзейнічаныя ў Раманавым спэктры

Раманава спэктраскопія шырока ўжываецца ў хіміі дзеля стварэньня структурнага адбітку, паводле якога можна адрозьніваць малекулы. Яна засноўваецца на няпругкім, ці Раманавым расьсеяньні манахромнага сьвятла, звычайна з лазэру, у бачным, каляінфрачырвоным або каляультрафіялетавым дыяпазоне. Сьвятло лазэра ўзаемадзейнічае з малекулярнымі ваганьнямі, фанонамі ці іншымі ўзбуджэньнямі ў сыстэме, у выніку чаго энэргія фатонаў з лазэра зьмяшчаецца ўгору або ўніз. Зьмяшчэньне энэргіі дае ўяўленьне пра вагальныя працэсы ў сыстэме. Падобную, аднак дапаўняльную інфармацыю дае інфрачырвоная спэктраскопія.

Звычайна аб’ект асьвечваецца лазэрным прамянём. Электрамагнітнае выпраменьваньне з асьвечанай кропкі зьбіраецца на лінзе і перасылаецца на монахраматар. Элястычнае расьсеянае выпраменьваньне з даўжынёй хвалі, адпаведнай лазэрнаму выпраменьваньню (Рэйліева расьсеяньне) адфільтроўваецца рэжэктарным альбо паласавым фільтрам, астатняе сьвятло расьсейваецца ў дэтэктары.

Самаадвольнае Раманава расьсеяньне звычайна вельмі слабое, таму асноўнай праблемай Раманавай спэктраскопіі ёсьць аддзяленьне слабога неэлястычнага расьсеянага сьвятла ад інтэнсіўнага Рэйліевага расьсеянага лазэрнага сьвятла. Традыцыйна ў Раманавых спэктромэтрах прымянялася галяграфічная крата і некалькі этапаў расьсеяньня, дзякуючы чаму атрымлівалася высокая ступень лазэрнага адбракоўваньня. Раней у якасьці дэтэктараў выкарыстоўваліся фотаэлектронныя памнажальнікі, што павялічвала час збору інфармацыі. У сучасных прыборах амаль заўсёды выкарыстоўваюцца рэжэктарныя ці паласавыя фільтры, восевапрапускальныя, манахраматары Чорнага — Тэрнэра ці на трансфармацыі Фур’е, а таксама дэтэктары з зарадавай сувязьзю.

  1. ^  Gardiner, D.J. Practical Raman spectroscopy. — Springer-Verlag, 1989. — ISBN 978-0-387-50254-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць