Раксана (дачка Кіра II)
Раксана (па-старажытнапэрсыдзку: Rauḫšna — ад Ara-uchschna; да 540 да н. э. — 523 да н. э.) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, дачка Кіра II й жонка свайго брата Камбіза ІІ.
Раксана | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася: | да 540 да н. э. |
Памерла: |
523 да н. э. |
Сужэнец: | Камбіз II |
Бацька: | Кір II |
Маці Раксаны невядомая. Герадот узгадвае толькі Атосу й Артыстону ў якасьці дачок Касанданы. Ктэсій Кнідзкі называе малодшую сястру Атосы Раксанай. Згодна з пастановай Камбіза ІІ лічыцца, што была ня роднай, а зводнай сястрой Атосы. Тое, што была жонкай Камбіза дае падставы меркаваць таксама, што яны была й ягонай зводнай сястрой.
Перш чым ажаніцца з Раксанай, Камбіз ІІ мусіў выдаць адмысловую пастанову, бо паводле пэрсыдзкага заканадаўства шлюб паміж братам і сястрой быў забаронены. Верагодна, у гэтым Камбіз абапіраўся на элямскія законы й традыцыі. Згодна з гэтай пастановай, кароль абвяшчаўся вольным у прыняцьці й зьдзяйсьненьні сваіх рашэньняў у незалежнасьці ад законаў і традыцыяў.
У 525 да н. э. выправілася ўсьлед за мужам у паход на Эгіпет. Памерлі праз два гады ў Нубіі ад наступстваў выпа́дку.