Райкунда
Райкунда (Радыгунда, Ранікунда; ? — 512) — каралева лянгабардаў.
Райкунда | |
каралева[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | V стагодзьдзе |
Памерла | 510-е |
Сужэнец | Wacho[d] |
Бацька | Bisinus[d][1] |
Маці | Menia[d][1] |
Біяграфія
рэдагавацьДачка караля Турынгіі Бізына і лянгабардкі Мэніі[2]. Мела братоў Гермінафрыда, Бэртара і Бадэрыха, якія падзялілі паміж сабой імпэрыю па сьмерці бацькі.
Разам з маці выправілася ў Лянгабардзкае каралеўства, дзе выйшла замуж за караля Вака каля 510 году, але неўзабаве памерла і не пакінула нашчадкаў.
Мяркуецца, што блізкае сваяцтва Альдоіна з каралём Вакам праз Райкунду прычынілася да яго празначэньня ў 540 году апекуном Вальтара, малалетняга спадчыньніка караля лянгабардаў[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Jarnut J. Thüringer und Langobarden im 6. und beginnenden 7. Jahrhundert // Die Frühzeit der Thüringer (= Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. Ergänzungsband 63) / Castritius H., Geuenich D., Werner M., Fischer T. — Berlin / New York: Walter de Gruyter, 2009. S. 279.
- ^ Jarnut J. Thüringer und Langobarden im 6. und beginnenden 7. Jahrhundert // Die Frühzeit der Thüringer (= Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. Ergänzungsband 63) / Castritius H., Geuenich D., Werner M., Fischer T. — Berlin / New York: Walter de Gruyter, 2009. S. 280—281.