Вальтар
Вальтар (лац. Waltari[2]; ? — 546) — кароль лянгабардаў (каля 540—546), апошні з дынастыі Летынгаў.
Вальтар | |
кароль лангабардаў[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся |
VI стагодзьдзе,
|
Памёр |
546,
|
Дынастыя | Lethings[d] |
Бацька | Wacho[d][1] |
Маці | Silinga[d][1] |
Біяграфія
рэдагавацьСын і спадчыньнік караля Вака. Заняў сталец у дзіцячым веку. Яго апекуном абралі Альдоіна — найбольш шляхетнага і ўплывовага сярод лянгабардаў. Паводле зьвестак, якія зьмяшчаюцца ў «Паходжаньні народу лянгабардаў», кіраваў 7 гадоў, паводле іншых гістарычных крыніцаў — 3 гады. У працы «Гісторыя лянгабардаў» Павал Дыякан сьцьвярджаў, што Вальтара забілі на загад Альдоіна, які і стаў яго пераемнікам на стальцы. Аднак паводле зьвестак «Вайны з готамі» Пракопіюса Кесарыйскага, Вальтар памёр ад хваробы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Regum Langobardorum leges de structoribus. — Monachii, 1855. P. 3, 136.