Разлад аўтыстычнага спэктру
Разла́д аўтысты́чнага спэ́ктру, скарочана РАС (па-ангельску: autism spectrum disorder, ASD) — нэўраантагенэтычны разлад(en)[1][2], то бок разлад псыхічнага разьвіцьця з надыходам у маленстве ці дзяцінстве, які характарызуецца ўстойлівым дэфіцытам здольнасьці пачынаць і падтрымліваць сацыяльнае ўзаемадзеняньне і грамадзкія сувязі, а таксама абмежаванымі зацікаўленасьцямі і часта паўтаральнымі паводзінамі[1]. Асноўная характарыстыка разладу — пэрманэнтны дэфіцыт у сацыяльнай камунікацыі і сацыяльным узаемадзеяньні[2]. Галоўнымі дэфіцытамі ў людзей з разладам аўтыстычнага спэктру зьяўляюцца навыкі разьдзеленай (то бок узгодненай з партнэрам па зносінах) увагі і ўзаемнасьці ва ўзаемадзеяньні[3]. Між асобаў з разладам аўтыстычнага спэктру часта сустракаецца разумовая адсталасьць[2], аднак сустракаюцца і высокафункцыянальныя індывідуўмы з гэтым разладам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б World Health Organisation (2018) ICD-11 for Mortality and Morbidity Statistics (2018): 6A02 Autism spectrum disorder (анг.) Праверана 2 лістапада 2018 г.
- ^ а б в American Psychiatric Association Diagnostic and Statistical Manual of Mental Disorders, Fifth Edition (DSM-5). — Arlington, VA: American Psychiatric Publishing, 2013. — 992 с. — ISBN 978-0-89042-554-1
- ^ Лич Д. Прикладной анализ поведения. Методики инклюзии учащихся с РАС. — М.: Оперант, 2015.
Літаратура
рэдагаваць- Dirk Marcel Dhossche, Lorna Wing, Masataka Ohta and Klaus‐Jürgen Neumärker Catatonia in Autism Spectrum Disorders. — Elsevier, 2006. — ISBN 978-0-08-046338-4 (анг.)
- Dianne Zager, David F. Cihak, Angi Stone-MacDonald Autism Spectrum Disorders: Identification, Education, and Treatment. — Taylor & Francis, 2016. — ISBN 978-1-317-74375-0 (анг.)
- Brenda Smith Myles Autism Spectrum Disorders: A Handbook for Parents and Professionals. — Greenwood Publishing Group, 2007. — ISBN 978-0-313-33632-4 (анг.)
- Tony Charman, Wendy Stone Social and Communication Development in Autism Spectrum Disorders: Early Identification, Diagnosis, and Intervention. — Guilford Press, 2008. — ISBN 978-1-59385-713-4 (анг.)
- Leo Kanner Autistic disturbances of affective contact // The Nervous Child. — 1943. — Т. 2. — С. 217—250. (анг.)