Разбойнікі (п’еса)
„Разбо́йнікі“ (па-нямецку: Die Räuber) — першая драма Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 1781 годзе. Зьяўлецца яскравым узорам шцюрмерскае драматургіі. Прэм’ера «Разбойнікаў» адбылася 13 студзеня 1782 году ў Мангайме, Нямеччына. Яна была напісаная ў пэрыяд заняпаду нямецкага літаратурнага кірунку буры і націску і разглядалася некаторымі дасьледчыкамі, літаратурным творам, які паўплываў на разьвіцьцё эўрапейскае мэладрамы. П’еса шакіравала мангэймскую публіку. У гэтую ж ноч пастанова драмы Шылера стала сэнсацыяй.
Разбойнікі | |
Die Räuber | |
Першае (ананімнае) выданьне драмы, 1781 | |
Жанр: | драма |
---|---|
Аўтар: | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1781 |
Публікацыя: | 1782 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Крыніцы
рэдагавацьСюжэт «Разбойнікаў» быў падказаны Шылеру аповесьцю Шубарта «Да гісторыі чалавечага сэрца» (ням. Zur Geschichte des menschlichen Herzens, 1775). У Шубарта таксама выяўленыя два браты: старэйшы, Карл, вядзе разбэшчаны вобраз жыцьця, але пры гэтым зьяўляецца высакародным і сумленным юнаком, малодшы, Вільгэльм, — крывадушны і разважлівы злодзей, які носіць маску дабрадзейнасьці. Карл просіць айца дараваць яму яго правіны, але Вільгэльм хавае яго лісты і тым самым выганяе старэйшага брата з дому. У далейшым Карл выратоўвае бацьку ад нападу разбойнікаў, які падстроіў Вільгэльм, каб завалодаць бацькоўскае спадчынай.
Калі за аснову сюжэта драмы Шылер браў аповесьць свайго старэйшага сучасьніка, то вобраз разбойніка Моора і ягонай шайкі быў падказаны драматургу ангельскімі народнымі балядамі аб дабрачынным разбойніке Робіне Гудзе, дзе той выступае як народны мсьцівец за несправядлівасьці вышэйшых клясаў, як сябра маламожных і вораг несправядлівых кіраўнікоў, карысьлівых папоў і багацеяў.
Сюжэт
рэдагавацьЗь першых сцэнаў драмы ўзьнікае востры драматычны канфлікт. Франц Моор робіць падседы супраць свайго брата Карла, дабіваючыся таго, каб айцец скляў яго і адмовіў яму ў спадчыне. Карл Моор бачыць у гэтым новае праяўленьне несправядлівасьці, наогул пануючай у сьвеце, і калі раней ён толькі абураўся фактам існаваньня зла, то зараз паўстае супроць усяго чалавечага ўпарадкаваньня, — ён становіцца завадатарам разбойніцкае шайкі. У той час як адзін брат, Франц, пайшоў па шляху злачынства дзеля дасягеньня сваіх эгаістычных мэтаў, другі брат, Карл, таксама стаўшы на злачынны шлях, кіруецца не прагай уласнае адплаты, а жаданьнем зьдзейсьніць сацыяльную помсту ў дачыненьні да ўсіх прыгнятальнікаў.
Варажнеча паміж братамі ўдасканальваецца іх спаборніцтвам у каханьні да прыгожай Амаліі, якая кахае Карла, нягледзячы на ўсе наветы Франца, які імкнецца заваяваць яе прыхільнасьць. Франц даходзіць у сваёй злачыннасьці да таго, што хоча замарыць бацьку голадам.
Імкліва разьвіваючыяся падзеі завяршаюцца фіналям, у якім загінае Франц, Амалія, старык Моор (бацька двух братоў), а Карл выракаецца ад свайго бунту.
Пераклад на беларускую
рэдагаваць«Разбойнікі» былі перакладезныя на беларускую мову Піменам Панчанкам.
Літаратура
рэдагаваць- Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.
- В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград 1972