Сырыйскі Курдыстан
аўтаномны рэгіён Сырыі
(Перанакіравана з «Ражава (Сырыя)»)
Сыры́йскі Курдыста́н (па-курдзку: Kurdistana Sûriyê) альбо Ражава (курд. Rojava — «захад») — курдзкае дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Сырыі. Аб стварэньні Ражавы (Сырыйскага Курдыстану) было абвешчана 17 сакавіка 2016 року.
Зь лета 2012 року тэрыторыя Сырыйскага Курдыстану кантралюецца Найвышэйшай курдзкай радай ды зьвязанымі зь ёй узброеннымі фармаваньнямі. У лістападзе 2013 року быў створаны Рэгіянальны ўрад, куды ўвайшлі курды, асырыйцы й арабы.
Курдзкія нацыяналісты Сырыйскі Курдыстан называюць Заходнім Курдыстанам, бо лічаць яго часткаю адзінага Курдыстану[1].
Існуе пэўнае вайсковае супрацоўніцтва з Ірацкім Курдыстанам і ЗША, хоць няма ніякай афіцыйнай падтрымкі Ражавы.
Крыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|