Радзюжка
Радзю́жка, дзяру́га — посьцілка з грубай ільняной пражы, якая даўней выкарыстоўвалася як коўдра, а таксама й вопратка з такой тканіны.
Радзюжку ткалі ў чатыры ніты і шылі ў дзьве полкі.
Этымалёгія
рэдагавацьПаводле аднае з вэрсіяў, назва паходзіць ад слова радно — грубая саматканая тканіна, зь якой выраблялі мяхі. Паводле другой вэрсіі радзюжка ўтварылася зь дзяружкі мэтатэзай (перастаноўкай гукаў) [р] і [дз’]. Паводле трэцяй вэрсіі, паколькі ніткі ў тканіне ідуць ня шчыльна, а свабодна, дык радзюжка паходзіць ад слова рэдкі. Урэшце, прыхільнікі чацьвёртай вэрсіі выводзяць радзюшку ад слова рад, паколькі для радзюжкі характэрныя кампазыцыі аранаманту з рознакаляровых пасаў (радоў)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Г. В. Коўш. (29 студзеня 2014) Истоки Литвы (рас.). Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Праверана 18 жніўня 2015 г.
Літаратура
рэдагаваць- Радзюжка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. С. 422
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Уладзімер Куліковіч. Беларускае слоўка: радзюжка // Мінск-Новості