Радамір
мужчынскае асабістае імя
Радамі́р — славянскае мужчынскае імя. Паходзіць ад словаў ра́дзіць + мір = «змагацца за мір», «дзеля міру»; альбо радзі + мер = «змагацца за веліч», «дзеля велічы».
Жаночы варыянт імя — Радаміра. Зьмяншальныя формы: Радэк, Радка, Мірэк. Падобныя імёны: Радзімір, Радамер, Радзімер, Радзім, Радмер; жаночае Радзіміра.
Этымалёгія
рэдагавацьПаходзіць ад словаў рад (радасьць, клопат) і мір[1] (мір, сьвет), што азначае «той, хто радуецца міру/сьвету» або «радасьць сьвету»[2].
Існуе таксама варыянт паходжаньня ад радзі + мір, то бок «рупіцца, дбаць пра мір»[2].
Мяніны
рэдагавацьСлавацкія Радаміры сьвяткуюць свае мяніны 29 лютага, то бок толькі ў вісакосныя рокі. У Чэхіі мяніны прыпадаюць на 3 ліпеня, у Польшчы — на 28 студзеня.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Radzimierz — Meaning of Radzimierz, What does Radzimierz mean? (анг.) Baby Names Pedia. Greater Works. Праверана 22 студзеня 2013 г.
- ^ а б Значение имени Радомир (рас.) Как зовут Праверана 22 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Значэньне імя Радамір (анг.)