Шараговец

найніжэйшае вайсковае званьне
(Перанакіравана з «Радавы»)

Шараго́вец або Радавы́ — найніжэйшая годнасьць вайсковаслужбоўца ў шматлікіх войсках сьвету. У тэрміналёґіі НАТА мае ступені ад OR-1 да OR-3 у залежнасьці ад тыпу падразьдзела, у якім ён служыць.

Беларусь

рэдагаваць

Ва Ўзброеных сілах Беларусі ё ніжэйшаю вайсковаю годнасьцю. Годнасьць прысвойваецца:[1]

  1. грамадзяніну, які ня мае вайсковае годнасьці, прызванаму на тэрміновую вайсковую службу — пры залічэньні ў сьпісы асабовага складу васковае часткі;
  2. грамадзяніну, які ня мае вайсковае годнасьці, прынятага для навучаньня ў вайсковую навучальную ўстанову — пры залічэньні ў сьпісы курсантаў;
  3. грамадзяніну жаночае плоці, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на вайсковую службу па кантракце — пры залічэньні ў сьпісы асабовага складу вайсковае часткі.

Звычайна шарагоўцы займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разьліку, мэханік-кіроўца, сапёр, выведнік, радыст і г. д.

 
Наплечнік шарагоўца Ўзброеных сілаў Польшчы.

У Польшчы мае назву szeregowy і ё найніжэйшаю вайсковаю годнасьцю ва Ўзброеных сілах Польшчы.

Годнасьць прысвойваецца бранцам, што ўпершыню праходзяць вайсковую службу ў дзень іх зьяўленьня, а таксама добраахвотнікам і асобам, пераведзеным ў рэзэрву без праходжаньня вайсковае службы (да 31 сьнежня 2009 року)[2] у дзень пераводу да рэзэрву.

  1. ^ Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацьверджанае Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі №186 ад 25 красавіка 2005р.
  2. ^ Obwieszczenie Marszałka Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej Праверана 5 студзеня 2020 г.