Рагі́рык або ро́ганская (па-ангельску: Rohirric) — мова, прыдуманая Дж. Р. Р. Толкінам для народу рагірым у рамане «Ўладар Пярсьцёнкаў» (па-ангельску: The Lord of the Rings). Аднак Толкін не займаўся ґрунтоўным распрацаваньнем мовы, таму вядомая толькі невялікая колькасьць словаў:

Перадача Толкінам роганскіх словаў анґла-саксонскаю прывяла да памылковага інтэрпрэтаваньня роганскае мовы як стараангельскае. Пераклад на стараанґельскую зьдзяйсьняўся Толкінам з мэтаю выканаць пераемнасьць у адносінах да ўэстрану, які перакладаўся аўтарам на сучасную анґельскую. Паколькі роганская ё продкам ўэстрану, Толкін ужываў продка анґельскае мовы — стараанґельскую[3].

Рагірык, рагірыйская або роганская?

рэдагаваць

Пазначаючы мове рагірым, Толкін у цэлым абапіраецца на перафразу «Мова Рогану», не называючы мову ў відавочным выглядзе. Тэрмін «рагірык» (па-ангельску: Rohirric), у асноўным ужываецца анґлафонамі і быў распрацаваны і распаўсюджаны Робэртам Фостэрам у ягоным даведніку «Поўнае кіраўніцтва па Міжзем’і». У тэксьце, апублікаваным пасьмяротна, Толкін ужывае «rohanese» адзін раз, які мог быць ляґічна беларусіфікаваны ў «роганскі». «Рагірыйскі» (па-ангельску: Rohirian) — ё альтэрнатыўнаю формаю, што ўжывалася Толкінам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Эдуард Клачко. Слоўнік моваў гобітаў, гномаў, оркаў ды іншых істотаў Міжзем’я, Нумэнору й Амана = Dictionnaire des langues des Hobbits, des Nains, des Orques & autres créatures de la Terre du milieu, de Númenor & d'Aman. — 2002. — ISBN 2-911979-04-4
  • Робэрт Фостэр Поўнае кіраўніцтва па Міжзем’і = The Complete Guide to Middle-earth. — Ballantine Books, 1978. — ISBN 0-345-44976-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць