Рагнгільда Трэгагас
Рагнгільда Трэгагас (па-нарвэску: Ragnhild Tregagås ці Tregagás) - нарвэская жанчына з гораду Бэрген. У 1324/1325 была зьвінавачаная ў вядзьмарстве. Была асуджаная да строгага посту й сямігадовае пілігрымкі ў сьвятыя месцы па-за Нарвэгіяй. Працэс супраць Рагнгільды Трэгагас - першы й адзіны вядомы працэс супраць вядзьмарак ў сераднявечнай гісторыі краіны. Наступны адбыўся толькі з пачаткам паляваньня на вядзьмарак праз 250 гадоў ужо ў лютэранскай Нарвэгіі.