Равіль Сыртланаў
Равіль Шахайдаравіч Сыртланаў (па-башкірску: Рауил Шәхәйҙәр улы Сыртланов; 1877—1916, в. Скробава, цяпер Баранавіцкі раён) — генэрал-маёр Генэральнага штабу расейскай арміі. Адзін з заснавальнікаў агентурнай выведкі ў Пэрсіі, Аўганістане і Ўсходнім Туркестане, камандзір 166-го пяхотнага Ровенскага палка.
Равіль Сыртланаў па-башкірску: Рауил Шәхәйҙәр улы Сыртланов | |||||||
29 верасьня 1877 — 20 чэрвеня 1916 | |||||||
Месца нараджэньня | с. Шланлыкулева, Белябееўскі ўезд, Уфімская губэрня | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | в. Скробава, Баранавіцкі раён | ||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя | ||||||
Гады службы | 1898 — 1916 | ||||||
Званьне | генэрал-маёр | ||||||
Камандаваў | 166-ы пяхотны Ровенскі полк | ||||||
Бітвы/войны | Расейска-японская вайна, Першая сусьветная вайна | ||||||
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьпаходзіў з башкірскага дваранскага роду Сыртланавых.
Вучыўся ў 2-м Арэнбурскім кадэцкім корпусе. У 1898 годзе скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню, служыў у чыне падпаручніка гвардыі ў лэйб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады.
У 1902 годзе атрымаў званьне паручніка. У 1903 годзе паступіў у Мікалаеўсую акадэмію Генэральнага штабу. Удзельнічаў у расейска-японской вайне. У 1905 годзе скончыў акадэмію.
У 1905—1907 гг. камандаваў ротай у 1-м Ташкенцкім рэзэрвовым батальёне.
З 1907 году служыў обэр-афіцэрам пры штабе 1-га Туркестанскага армейскага корпусу. З 4 траўня 1912 году — выконваў абавязкі старэйшага ад’ютанта штабу Туркестанскай вайсковай акругі. Быў адным з арганізатараў агентурнай расейскай выведкі ў Пэрсіі, Аўганістане і Усходнім Туркестане.
З 11 верасьня 1912 году — выкладчык Аляксееўскай вайсковай вучэльні. Атрымаў чын падпалкоўніка.
Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. 6 сьнежня 1914 году атрымаў чын палкоўніка. У кастрычніку 1915 году прызначаны в. а. начальніка штабу 22-й пяхотнай дывізіі, а ў студзені 1916 году — камандзірам 166-го пяхотнага Ровенскага полка.
20 чэрвеня 1916 году падчас Баранавіцкай апэрацыі, каля вёскі Скробава, пайшоў разам са сваім палком у атаку, са сьцягам у руках першым ўскочыў на бруйствер нямецкага акопу, быў забіты[1].
За адвагу пасьмяротна атрымаў чын генэрал-маёра і вышэйшую вайсковую ўзнагароду расейскай імпэрыі — ордэн Сьвятога Георгія 4-й ступені. Пахаваны на радзіме ў сваім маёнтку ў Белябееўскім уезьдзе, Уфімскай губэрні.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Сьвятой Ганны IV ступені (1905);
- Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені (1912);
- Ордэн Сьвятой Ганны III ступені (1913);
- Ордэн Сьвятога Георгія IV ступені (пасьмяротна, 27.01.1917).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ірына Дубейка «Забытая война. барановичская операция 1916 года», Менск, «Чырвоная зорка», 2015, с.96, ISBN 978-985-90302-7-7
Літаратура
рэдагаваць- Д. М. Усманова. Сыртланов Шахайдар Шахгарданович.//Дзяржаўная Дума Расейскай імпэрыі: 1906—1917: Энциклопедия.. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2008. — С. 600. — 735 с — ISBN 978-5-8243-1031-3.