Равячка (археалягічныя помнікі)
Равячка — археалягічныя помнікі: гарадзішча I — IV стст. н. э. культуры штрыхаванай керамікі і 2 селішчы VI — VII стст. н. э. банцараўскай культуры каля вёскі Равячка Мядзельскага раёну.
Гарадзішча
рэдагавацьЗнаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзвышшы сярод поплаву р. Сэрвач. Памер 55х38 м. Выявіў у 1967 г. і дасьледаваў у 1974 Аляксей Мітрафанаў. Пляцоўка ўмацавана сыстэмай валоў і ірвоў. Першы вал вышынёй 0,7 м, шырынёй 4 м знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку пляцоўкі, за ім роў глыбінёй 2 м і шырынёй каля 6 м, другі і трэці валы з 2 равамі — з паўднёва-заходняга боку пляцоўкі. Вышыня валоў 1 м, шырыня 5 — 7 м, глыбінёй равоў 0,5 — 0,6 м, шырынёй 6—7 м. Культурны пласт 0,3 — 1 м. Знойдзены фрагмэнты рабрыстых і слоікавых штрыхаваных пасудзін, косьці жывёл і шлакі.
Селішча-1
рэдагавацьЗнаходзіцца за за 0,4 км на поўдзень ад заходняй ускраіны вёскі. Займае частку поля і поплаву р. Сэрвач. Плошча 0,4 — 0,5 га. Выявіў і абсьледаваў у 1973 г. Аляксей Мітрафанаў. Культурны пласт 0,1 — 0,2 м. Знойдзены абломкі ляпнога гладкасьценнага посуду.
Селішча-2
рэдагавацьЗнаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзвышшы правага берага р. Сэрвач. Памеры 165х30 — 35 м. Вышыня 4 — 5 м. Выяўлены у 1967 г., дасьледаваў у 1973—1975 гг. Аляксей Мітрафанаў (1292 м²). Культурны пласт 0,4 — 0,5 м.
Выяўлены рэшткі 4 прамавугольных у пляне жытлаў зрубнай канструкцыі з 2-схільнымі дахамі. 2 наземныя жытлы плошчай 11,5 і 16,8 м² урэзаны ў схіл узвышша, унутры печы-каменкі ў выглядзе развалаў абпаленых камянёў. Адна паўзямлянка плошчай 15,2 м² заглыблена ў зямлю на 0,5 м, мела агнішча ў выглядзе выбрукоўкі з дробных камянёў на пясчанай падсыпцы. Другая паўзямлянка заглыблена ў зямлю на 0,6 м (раскапана часткова), мела ўнутры печ-каменку.
Знойдзены ляпная гладкасьценная і штрыхаваная кераміка, слабапрафіляваныя і слоікавыя пасудзіны, жалезныя нажы з выгнутай і прамой сьпінкай, навершы дзяржаньняў якіх мелі S-падобныя і сьпіралепадобныя завіткі, бронзавыя трубачкі, жалезныя шылы, гліняныя біканічныя прасьліцы з вялікімі адтулінамі.
Літаратура
рэдагаваць- Мітрафанаў, А. Р. Равячка / А. Р. Мітрафанаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 242. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Мітрафанаў, А. Р. Равячка / А. Р. Мітрафанаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с — С. 528. — ISBN 5-85700-077-7.
- Митрофанов, А. Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.) / А. Г. Митрофанов; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 160 с — С. 85 — 87.
- Митрофанов, А. Г. Раскопки близ дер. Ревячка / А. Г. Митрофанов // Археологические открытия 1975 года / АН СССР, Ин-т археологии; [отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1976. — 602 с, 1 л. ил.: ил. — С. 423.
- Равячка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 38. — ISBN 985-11-0214-8.