Ра
Ра — бог Сонца ў стараэгіпецкай рэлігіі, творца сьвету. Часьцей за ўсё, на выявах выглядаў чалавекам, што замест звычайнай галавы меў галаву ястраба. Ягоныя асноўныя сымбалі — сонечны круг і абэліск. Часам, яго выяўлялі ў выглядзе барана.
Ра | |
Міталёгія | Рэлігія Старажытнага Эгіпту[d] |
---|---|
Плоць | мужчынская[d] |
Бацька | Nu[d] |
Маці | Нейт[d] |
Дзеці | Сет[d], Гатор[d], Маат[d], Тэфнут[d], Баст, Sekhmet[d], Wadjet[d] і Nekhbet[d] |
Атрыбуты | сонечны круг і абэліск |
Ra ў Вікісховішчы |
Паводле згадак, бог Ра быў зьвязаны зь іншымі багамі старажытнага Эгіпту, у тым ліку, з Амонам і Горам. Эгіпцяне таго часу цягнуліся да пакланеньня таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыцьцё — Сонцу. Таму, пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небясьпечны шлях у падземным царстве.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|