Баст
Баст або Бастэт — у Старажытным Эгіпце багіня радасьці, весялосьці і каханьня, жаночай прыгажосьці, урадлівасьці і хатняга зацішку, якая адлюстроўвалася ў выглядзе коткі ці жанчыны з галавой коткі. У пэрыяд раньніх дынастыяў, да прыручэньня коткі, яе малявалі ў выглядзе львіцы.
Бацька яе — Сонца; маці — Гатор — Месяц. Нут, багіня нябёсаў, — сястра ёй, а брат яе — Гонсу, выганяе злых духаў.