Пірэйскі ўнівэрсытэт
Пірэйскі ўнівэрсытэт (па-грэцку: Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які месьціцца ў Пірэі. У агульнай складанасьці ўстанова мае дзесяць акадэмічных аддзелаў, арыентаваных галоўным чынам на бізнэсовае кіраваньне, інфарматыку, эканоміку, фінансы і марскія дасьледаваньні[4]. Пірэйскі ўнівэрсытэт мае другую паводле велічыні бізнэсовую школу ў Грэцыі, а катэдра банкаўскай справы і фінансавага кіраваньня ёсьць найстарэйшым акадэмічным факультэтам краіны ў галіне фінансаў[5].
Пірэйскі ўнівэрсытэт | |
Πανεπιστήμιο Πειραιώς | |
Заснаваны | 1938 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Сетка грэцкіх унівэрсытэтаў[d][2] і Open Technologies Alliance[d][3] |
Вэб-сайт | unipi.gr (грэцк.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьУнівэрсытэт першапачаткова паўстаў у якасьці прамысловай школы ў 1938 годзе. У 1945 годзе яна была перайменавана ў Найвышэйшую школу прамысловых дасьледаваньняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Цяпер ва ўнівэрсытэце працуе навукова-дасьледчы цэнтар, які з моманту свайго заснаваньня ў 1989 годзе бярэ ўдзел у тэхналягічных дасьледаваньнях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне кампутарных сетак і інтэрнэт-тэхналёгіяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://www.gunet.gr/en/participating-institutes/
- ^ https://web.archive.org/web/20240407134626/https://eellak.ellak.gr/ta-meli-tis-eellak/
- ^ «University of Piraeus — External Evaluation Report». Hellenic Quality Assurance and Accreditation Agency.
- ^ «University of Piraeus Student Guide 2017». UniPi.