Пінкстанская парцаляна

Пінкстанская парцаляна (па-ангельску: Pinxton porcelain) — парцалянавыя вырабы, зробленыя Джонам Коўкам і Ўільямам Білінгсьлі ў Пінкстане, Дэрбішыр, Ангельшчына.

Імбрычак Пінкстанскай парцаляны, на якім люструецца Брукгіл Гол

Гісторыя

рэдагаваць

Пінкстанская парцаляна засноўвалася на арэндаваных землях трэцяга сына д’Эўэса Коўка, які займаўся бізнэсам сумесна з парцалянавым мастаком Ўільямам Білінгсьлі, знакамітым якасьцю сваіх парцалянавых малюнкаў. Білінгсьлі, аднак, быў зацікаўлены найперш ва ўдасканаленьні рэцэпту парцаляны, які, як мяркуецца, ён атрымаў у Захарыі Бормана[1]. Білінгсьлі ўрэшце пакінуў справу і заснаваў дэкаратыўную краму ў Мэнсфілдзе, у якой займаўся ўпрыгожваньнем парцалянавай керамікі. Джон Коўк працягваў бізнэс з 1799 па 1806, нават узяўшы ў партнэры Гэнры Бэнкса з 1801 па 1802 гг.

Коўк ажаніўся з Сузанай Ўілмат у красавіку 1806 году, і, незважаючы на тое, што парцалянавы бізнэс цяпер кіраваўся Джонам Катсам, які быў дэкаратыўным мэнэджарам да 1813 году, Коўк засяродзіўся на сваіх вугальных капальнях у Пінкстану і перанёс свой сямейны маёнтак у Дэбдэйл Хол.

Праілюстраваны імбрычак быў выраблены Пінкстанскай парцалянай і паказвае Брукгіл, які быў домам для Джона Коўка. Гэтая работа зьяўляецца часткай калекцыі Пінкстанскай парцаляны ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[2].

  1. ^ Pinxton Porcelain. Encyclopedia Brittanica. Праверана 1 June 2011 г.
  2. ^ Brookhill Hall Teapot. Derby Museums. Праверана 1 June 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пінкстанская парцалянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў