Пінджур (па-македонску: Пинџур) — македонская страва, лагодная[1] падліва зь печанага струкавага перцу.

Пінджур

Складаецца зь ня меней за 60% перцу і баклажанаў, памідораў, часныку, алею, цукру, солі і пятрушкі[2][3].

Падаецца да мяса, бульбы, хлеба.

Перац, баклажаны і памідоры запякаюць на вуглях ці ў духоўцы, пасьля складаюць у вялікую місу, накрываюць кухонным ручніком, каб гародніна зьмягчэла. Потым усё чысьцяць. Мякіну таўкуць драўляным таўкачыкам, пажадана ў драўляным посудзе. Пасьля дадаецца тоўчаны часнык, соль і алей. Прыгатаваны соўс трэба паставіць на некалькі гадзін ў лядоўню[4].

  1. ^ Ajvar kontra pindżur, sojka-ptica.blogspot.fr  (пол.)
  2. ^ Апісаньне прадукту на старонцы вытворцы podravka.pl  (пол.)
  3. ^ Пінджур coolinarika.com  (сэрб.)
  4. ^ Пінджур-македонскі, Пакрокавыя рэцэпты са здымкамі.  (рас.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць