Пётар Русаў
Пётар Алякса́ндравіч Ру́саў (10 ліпеня 1947, вёска Прыбар, Гомельская вобласьць) — беларускі археоляг.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1974 годзе скончыў Менскі пэдынстытут. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх навучальных установах у Крупскім раёне і Менску, з 1981 году ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі лябарант, малодшы навуковы супрацоўнік, потым у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце — вядучы археоляг. Удзельнічаў у археалягічных экспэдыцыях: дасьледаваў помнікі, праводзіў раскопкі. У Менску вывучаў драўляную забудову сярэднявечча.
Надрукаваў шэраг артыкулаў пра вынікі археалягічных раскопак у Менску: «Раскопкі ў Менску», «Драўляныя пабудовы Менскага замчышча», «Побытавыя пабудовы старажытнага Менску» і іншыя, а таксама выдаў кнігу «Драўляныя пабудовы Менску XIII—XVII стст.» (1992).
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.