Пяць законаў бібліятэказнаўства
Пяць зако́наў бібліятэ́казнаўства — тэорыя прынцыпаў дзейнасьці бібліятэчнай сыстэмы, прапанаваная ў 1931 року Шыялі Рамамрытам Ранганатанам. Аўтар сфармуляваў іх у сваёй кнізе наступным чынам:
- Кнігі — дзеля карыстаньня;
- Кожнаму чытачу — ягоную кнігу;
- Кожнай кнізе — ягонага чытача;
- Эканомце час чытача;
- Бібліятэка — арганізм, які расьце.
Пяць законаў бібліятэказнаўства | |
Five laws of library science | |
Пяць законаў бібліятэказнаўства | |
Жанр: | тэорыя |
---|---|
Аўтар: | Шыялі Рамамрыта Ранганатан |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1931 |
Выдавецтва: | Мадраская бібліятэчная асацыяцыя |
Сэрыя: | Сэрыя публікацый Мадраскай бібліятэчнай асацыяцыі |
Колькасьць старонак: | 520 |
Агляд
рэдагавацьКнігі — дзеля карыстаньня
рэдагавацьПершы закон бібліятэказнаўства — асноватворчы для бібліятэчных паслугаў. Ён падразумявае, што кнігі захоўваюцца ў бібліятэках ня дзеля таго, каб хаваць іх ад чытачоў. Вядома, варта зьберагаць іх у добрым стане, аднак канчатковай мэтай гэтых захадаў ёсьць пашырэньне карыстаньня імі. Грош цана тым матэрыялам, да якіх чытач ня мецьме доступу. Акрамя таго, сюды таксама можна дадаць і задачы зручнага месцазхнаходжаньня бібліятэк, умоваў выдачы кніг, працоўных часоў, падбор кадраў і нават такія побытавыя дробязі, як бібліятэчная мэбля і тэмпэратурны рэжым.
Кожнаму чытачу — ягоную кнігу
рэдагавацьДругі закон бібліятэказнаўства азначае, што бібліятэкары павінны задавальняць патрэбы шырокіх слаёў насельніцтва, набываць літаратуры абсалютна рознай тэматыкі і ўстрымлівацца ад забабонаў ды асуджэньня патрабаваньняў чытачоў. Бібліятэкары мусяць улічваць, што ўсе людзі розныя і маюць розныя густы ў кнігах. Ужо пасьля публікацыі кнігі Ранганатан далучыў да асобаў, што падпадаюць пад дзеяньне другога закону: дзяцей; інвалідаў; рамесьнікаў; слабаадукаваных дарослых; інтэлектуальна абмежаваных; працоўны кляс; асобаў вузкаспэцыяльных зацікаўленасьцяў.
Кожнай кнізе — ягонага чытача
рэдагавацьТрэці закон бібліятэказнаўства азначае, што ў бібліятэцы мае быць месца для ўсіх кнігаў, нават калі яны могуць прыдасца толькі драбнюткай частцы наведнікаў. Пазьней Ранганатан абагуліў тэрмін «кніга» на любы дакумэнт.
Эканомце час чытача
рэдагавацьЧацьверты закон бібліятэказнаўства вымагае, каб усе наведнікі маглі проста і хутка знаходзіць патрэбныя ім матэрыялы. Дзеля гэтага бібліятэкары мусяць ладзіць сыстэмы, паслугі, майстроўні, дапаможнікі ды каталёгі дзеля зручнасьці карыстальнікаў. Надалей гэта ў сваю чаргу спросьціць жыцьцё самім бібліятэкарам.
Бібліятэка — арганізм, які расьце
рэдагавацьПяты закон бібліятэказнаўства азначае, што бібліятэка — не статычная, а дынамічная ўстанова. Ранганатан вылучыў два тыпы разьвіцьця: павелічэньне колькасьці адзінак у бібліятэчных зборах і павелічэньне агульнай якасьці матэрыялаў шляхам іхняй замены на лепшыя асобнікі. З часам першы варыянт упіраецца ў фізычныя памеры будынкаў, аднак тэхналёгіі XXI стагодзьдзя дазваляюць вырашыць гэта выкарыстаньнем розных тэхналягічных рашэньняў.