Пярга́ — рэчыва з кветкавага пылку, сабранага пчоламі, зьмяшанага з сакрэтам залозаў і нэктарам, утрамбаванага і залітага мёдам. Дзякуючы слою мёду ў соты не паступае паветра. У гэтых умовах пад узьдзеяньнем бактэрыяў, фэрмэнтаў і дрожджавых грыбкоў павялічваецца колькасьць малочнай кісьлі, якая забясьпечвае кансэрвацыю сумесі пылку і мёду і пераўтварэньне яе ў гранулы памерам 1—2 мм і масаю 5—6 г.

Ячэйкі сотаў жоўтага колеру запоўнены пяргой

Найбольшая колькасьць пяргі назапашваецца ў траўні — ліпені, найменшая — у красавіку.

Выкарыстаньне

рэдагаваць
 
Пярга на продаж

Пярга — вельмі пажыўны корм для пчолаў. Яны ўжываюць яе таксама для вытворчасьці воску.

У склад пяргі ўваходзяць бялкі (13—40%), тлушчы (0,3—12%), вугляводы (24—70%), фэрмэнты, гармоны, вітаміны, мінэральныя солі. Зьберагаецца доўгі час, не губляючы сваіх лекавых уласьцівасьцяў. У пярзе значна больш вітамінаў, чым у пылку, асабліва A, B, E, K. Таксама пры пераўтварэньні пчоламі пылку ў пяргу руйнуюцца алергенныя кампанэнты.

Пярга максымальна засвойваецца арганізмам. Гаючыя ўласьцівасьці пярга атрымлівае зь лекавых траваў, паколькі найбольш карысныя рэчывы найчасьцей канцэнтруюцца ў кветках. Пярга аднаўляе дзейнасьць страўнікава-кішачнага тракту, печані, шчытападобнай залозы, паляпшае кровазварот, зьмяншае інтаксыкацыю, запавольвае рост пухлін.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць